Памятайце, што лёд у адлігу — небяспечны!

ледЗ пачатку года ў краіне ахвярамі вады сталі 3 чалавекі, па вобласці і раёне ні аднаго чалавека не патанула.
Цяперашняя зіма багатая на сюрпрызы надвор’я. Непрацяглыя маразы змяніліся на адлігу, характэрную для пачатку вясны. Асаблівую небяспеку ўяўляюць сабой рэкі. Плынь на іх можа знутры вымываць лёд і такім чынам ладзіць схаваныя пасткі. Людзі гінуць на вадзе ў асноўным з-за ўласнай бестурботнасці. У большасці сваёй — ігнаруюць выратавальныя сродкі і асабліва камізэлькі.
— У адлігу на рэках і азерах рыбалка не спыняецца, — каменціруе Уладзімір Станкевіч, старшыня раённага аб’яднання таварыства выратавання на водах. — Разам з супрацоў¬нікамі РАНС і РАУС выязджаем у рэйды, папярэджваем рыбакоў пра небяспечную трываласць лёду.
Трэба памятаць, што выходзіць на лед можна пры яго таўшчыні не менш 7 см. Невялікімі групамі, 5-7 чалавек, можна збірацца на ледзе, калі яго таўшчыня дасягнула 12 см.

Ірына ХАСАНАВА