Их задача — опередить трагедию

P1210920Штогод  25 лі­пеня ў Беларусі адз­начаецца Дзень пажарнай службы. Гэ­та свята тых,  хто, рызыкуючы сваім здароўем, а часам і жыццём, ратуе ад агню людзей, прыватную і дзяржаўную маёмасць. Важную ро­лю ў папярэджванні ўзнік­нення пажараў выконваюць супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі.

Штат інспекцыі нагляду і прафілактыкі Сенненскага РАНС налічвае пяць чалавек. Узначальвае невялікі калектыў першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рогаў. Тут працуюць вопытныя і ініцыятыўныя спецыялісты. Такія як Васіль Дубавец, старшы інжынер групы функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, старшы інспектар Андрэй Хізавец, інспектар Сяргей Паўлоўскі. У жніўні гэтага года на службу заступіць малады спецыяліст.

Галоўнай задачай інспекцыі з’яўляецца папярэджванне ўзнікнення пажараў, проціпажарная прапаганда, правядзенне прафілактычнай работы з насельніцтвам, нагляд за аб’­ектамі гаспадарання, грамадзянскага жылля. А гэта выезды, абследаванні домаўладанняў, вытворчых пабудоў, папярэджванне і прыцягненне да адказнасці кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і сельгасарганізацый, на тэрыторыі якіх былі выяўлены парушэнні тэхнічна-прававых нарматываў у сістэме проціпажарнага нарміравання і стандартызацыі.

Проціпажарную прафілактыку ў жыллёвым фондзе інспектарам ІНП дапамагаюць праводзіць суб’­екты прафілактыкі: супрацоўнікі міліцыі, устаноў аховы здароўя і адукацыі, прадстаўнікі сельвыканкамаў. Яны праводзяць гутаркі на проціпажарную тэматыку, вядуць інфармацыйную работу. Дзейнічаюць назіральныя камісіі, у склад якіх увахо­дзяць пазаштатныя інспектары — спецыялісты розных службаў (газавікі, электрыкі, сацыяльныя работнікі і інш.), якія сваёй прафе­сійнай дзейнасцю дапамагаюць выправіць парушэнні на  аб’ектах.

Выявіць дом, дзе ёсць парушэнні тэхнікі пажарнай бяспекі, не складана. Звычайна гэта бачна па яго знешнім выглядзе: разбураны комін, на вокнах по­ліэтыленавая плёнка замест шкла, неабкошаны двор. Задача суб’ектаў прафілактыкі не толькі выявіць небяспечнае становішча, але і сігналізаваць пра гэта інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі, спецыялістам сельвыканкамаў, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тыя, у сваю чаргу, прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці парушальнікаў, прымаюць захады для ўхілення недахопаў  і г.д. Так, напрыклад, у 2013 го­дзе за бюджэтныя сродкі ўстаноўлена 80 пажарных апавяшчальнікаў шматдзетным сем’ям, малазабяспечаным, адзінокім і адзі­нока пражываючым грамадзянам.

Нямала выпадкаў, калі ў час праверкі, інспектары прадухілялі ўзнікненне пажару, які хвіліна на хвіліну павінен быў здарыцца.

У Сенненскім раёне летась назіралася зніжэнне колькасці пажараў  і гібелі людзей на іх больш чым у два разы ў параў­нанні з папярэднім годам. У 2010-м зафіксавана 69 пажараў, у 2013 — 33. 97% пажараў адбываюцца ў жылым сектары. У асноўным прычынай узгаранняў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і ў стане алкагольнага ап’янення.

 Ірына ГАРБАЧОВА.