«Эўрыка» перамагла ў «Эрудыце»
ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура» адбыўся асенні турнір інтэлектуальных гульняў «Эрудыт» Ён праводзіўся сярод навучэнцаў школ раёна, членаў ГА «БРСМ». Удзел у ім прынялі 15 каманд раённых устаноў адукацыі. Прымеркаваны турнір да 95-годдзя з дня стварэння камсамола.
Падрыхтаваныя пытанні былі надзвычай цікавымі, разнастайнымі і, як прызналіся самі ўдзельнікі, складанымі, што ў поўнай меры дапамагло праявіць ім кемлівасць, начытанасць і кругагляд.
Нездарма падтрымлівалі і хваляваліся настаўнікі за сваіх вучняў. Так, на крок ад тройкі лідараў адсталі каманды дзвюх гарадскіх школ, Беліцкай, другой багушэўскай. Трэцяе месца заняла каманда «Пунцовыя ветразі» Машканскай ДССШ, другое — каманда «Брыганціна» Ходцаўскай. Першае месца заваявалі юныя інтэлектуалы Какоўчынскай ДССШ — каманда «Эўрыка».
Наступны турнір адбудзецца на вясенніх канікулах.
Ірына ГАРБАЧОВА.
НА ЗДЫМКАХ: каманда-пераможца; падчас турніру.