Непраезджая дарога

IMG_9380_Сапраўдным галаўным болем стала дарога з дому-дамоў для ўладальнікаў аўтамабіляў, якія жывуць на вуліцы Набярэжная райцэнтра. Спуск да вуліцы з галоўнай дарогі знаходзіцца ў такім плачэўным стане, што ім нязручна карыстацца не толькі вадзіцелям, але і пешаходам.

Дарога пастаянна размываецца дажджамі, таму ўтвараюцца вялікія яміны і кучы камення. Пра гэта ў рэдакцыю паведамілі шматпакутныя жыхары Набярэжнай, якім даводзіцца выязджаць з вуліцы ў іншым месцы, хочаш-не хочаш, парушаючы правілы дарожнага руху, бо там трэба перасякаць суцэльную раздзяляльную паласу разметкі праезнай часткі.
Званку ў рэдакцыю папярэднічалі неаднаразовыя звароты за дапамогай у жыллёва-камунальную гаспадарку. IMG_9370_Але, як сцвярджаюць жыхары вуліцы, «перапіска» з камунальшчыкамі цягнецца з пазамінулага года. Пасля заяўкі ў ЖКГ прысылаюць грэйдар, які раўняе асобныя ўчасткі спуску, і адказваюць заяўшчыкам, што дарога адрамантавана. Аднойчы «вымыла» каля чатырох метраў падземнага кабелю. Трактар закапаў яго, і не больш.IMG_9381_
На думку жыхароў Набярэжнай, грэйдарам і пяском праблему не вырашыць. Тут патрэбны нейкія іншыя, больш грунтоўныя, захады.

Таццяна Буракова.
 На здымку: спуск да вуліцы Набярэжная.
Фота Андрэя Мурашэвіча.