У першынстве Сенненскай СДЮШАР па лёгкай атлетыцы прыняло ўдзел 80 атлетаў

Спарстмены ў розных узроставых катэгорыях спаборнічалі паміж сабой у трох дысцыплінах: бег на 60 м, скачкі ў даўжыню з месца і бег на доўгую дыстанцыю. Сярод юнакоў ва ўзроставай групе 1998-1999 г.н. 1-е месца ў агульным заліку заваяваў Раман Курылёнак (трэнер — А.Чаранкевіч), 2-е — Ілля Грунтоў (А.Гардзецкі), 3-е — Артур Глухоў (Д.Пагарэльскі). Сярод дзяўчат першай стала Яніна Кіслякова (В.Васілёнак), другой — Вікторыя Мацюшонак (А.Салаўёў), трэцяй — Юлія Пятрычкіна (А.Сапежка).

Пераможцы 2000-2001 г.н.( юнакі): 1-е месца заняў Станіслаў Цюльпа (А.Чаранкевіч), 2-е — Эдуард Цімашэнка (А.Сапежка), трэцяе — Аляксандр Міхайлёнак (С.Галынчык). Тройка лепшых сярод дзяўчат: Дзіяна Бугаёва (В.Васілёнак), Іна Рыбчанка (П.Чэпікаў), Аліна Булыня (А.Сапежка).

У трэцяй узроставай групе — 2002-2003 г.н. — першым сярод юнакоў стаў Ілля Грабнёў (В.Васілёнак), другім — Васіль Руднік (А.Салаўёў), трэцім — Кірыл Пахамовіч (Д.Пагарэльскі). Дзяўчаты гэтага ўзросту былі прадстаўлены толькі Ангелінай Лемешавай (трэнер — А.Чаранкевіч).

Ірына ГАРБАЧОВА.