У Багушэўску адбыўся пажар у жылым доме

У выніку яго агнём былі ахоплены сцены, столевыя перакрыцці, гаспадарчая маёмасць. Пажар  выклікалі парушэнні правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Таму Сенненскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што тэхнічна правільна зманціраваная электра­праводка, выкананне ўсіх  патрабаванняў эксплуатацыі электраправодкі і асвятляльных прыбораў — надзейная гарантыя вашай бяспекі.