Ракі пад забаронай

На ўсiх вадаёмах краiны з 15 кастрычнiка па 15 лiпеня забараняецца лоўля вузкапалага рака. У выпадку вылаву ракаў, згодна з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, рыбалоў абавязаны выпусцiць iх у вадаём.

Акрамя таго, варта памятаць, што блiжэйшы сваяк вузка-палага рака — рак шыракапалы, якi даволi рэдка сустракаецца ў беларускiх вадаёмах i занесены ў рэспублiканскую Чырвоную кнiгу. Яго лоўля катэгарычна забаронена. Адрознiць гэтыя два вiды ракаў дастаткова лёгка: шыракапалы, у параўнаннi з вузкапалым, мае больш кароткiя i тоўстыя клешнi.

Згодна з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь «Аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях», за парушэнне Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства прадугле­джаны штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велiчынь з канфiскацыяй прылад здабычы рыбы цi iншых водных жывёл i iншых прадметаў, якiя сталі прыладай ці сродкам здзяйснення ўказанага парушэння.

Ігар ІВАНОЎ, дзяржаўны інспектар

Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.