Што ні субота – то кірмаш! На Сенненшчыне прыйшоў час вясенніх кірмашоў
У райцэнтры, гарпасёлку і аграгарадках раёна пройдуць вясеннія сельскагаспадарчыя кірмашы.
У Сянно, Багушэўску і Машканах гандаль будзе арганізаваны 14 красавіка. Жыхары Студзёнкі, Ходцаў, Багданава і навакольных вёсак будуць мець магчымасць набыць неабходныя тавары 21 красавіка. У Полымі, Нямойце, Янове кірмашы адбудуцца 28 красавіка.
І гараджане, і вяскоўцы змогуць купіць капусту, моркву, буракі, цыбулю і іншую вырашчаную ў раёне гародніну. Пакупнікам будзе прапанавана насенная бульба. Спецыяльна для рэалізацыі на кірмашах райспажыўтаварыствам закуплены ў Лужаснянскай сортадоследнай станцыі саджанцы пладовых дрэў і ягадных кустоў. Будуць таксама прадавацца мінеральныя ўгнаенні і плёнка для парнікоў і цяпліц.
Гандлёвыя рады кірмашоў прадставяць шырокі асартымент велікоднай прадукцыі і прамысловых вырабаў.
Таццяна Буракова.