Залатымі літарамі ў гісторыю Сенненшчыны

Знайсці дом Яўгена Мікітавіча Усціновіча па вуліцы Заводскай у Сянно цяпер няцяжка. Фасад будынка ўпрыгожвае інфармацыйная дошка. «У гэтым доме жыве… заслужаны трэнер БССР» — апавяшчае прахожых надпіс на ёй.

Ушанаванне подобным чынам сенненцаў, якія зрабілі ці робяць значны ўклад у развіццё малой радзімы — ініцыятыва раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. На мінулым тыдні яна рэалізавалася.

Яўген Мікітавіч Усціновіч невыпадкова абраны першым, чыё імя з,явілася на сцяне род­нага дома. Член Камуністычнай партыі, стар­шыня раённага савета ветэранаў, актывіст, вядомы сваёй спартыўнай і грамадскай дзейнасцю.

Адкрыццё інфармацыйнай дошкі суправаджалася ўрачыстым мітынгам. Ушанаваць імя  земляка прый­шлі сябры і калегі па ветэранскай і пар­тыйнай арганізацыях, спорце, супрацоўнікі і выхаванцы Сенненскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай  школы алімпійскага рэзерву, а таксама родныя і бліз­кія людзі. Нямала добрых слоў у адрас Яўгена Мікітавіча выказалі першы сакратар РК КПБ Уладзімір Бяляцкі, начальнік ад­дзе­ла фіз­культуры, спор­ту і турызму Аляксандр Гардзецкі. Трэнер СДЮШАР Валерый Лек­тараў называе Яўгена Усціновіча сваім настаўнікам. Дзякуючы яму Валерый Міхайлавіч звя­заў сваё жыццё з Сенненшчынай і біятлонам. Цяпер Яўген Мі­кітавіч ганарыцца сваім вучнем і правапераемнікам. Менавіта з імем Усціновіча  звязана развіццё і станаўленне біятлона на Сенненшчыне — самым паспяховым відам спорту для нашага раёна. Выхаванцы Валерыя Лектарава і іншых трэнераў Сенненскай СДЮШАР пастаянна займаюць прызавыя прыступкі на рэспубліканскіх і між­народных спаборніцтвах. Ці многіх з іх чакае слава выбітнага сенненца, трохразовага чэмпіёна свету Пятра Івашкі — прадказваць рана. Але той факт, што сёння ў складзе нацыянальнай зборнай страляючых лыжнікаў знаходзіцца 7 спартсменаў — ура­джэнцаў Сенненшчыны, сведчыць пра многае. І шмат у чым тут ёсць заслуга Яўгена Усціновіча.

Права зняць покрыва з дошкі пад гукі духавога аркестра атрымалі Ула­дзімір Станкевіч,  кандыдат спорту па велагонках, і Аляксандр Баркавец, кандыдат спор­ту па лыжных гонках.

Вялікую падзяку ініцыятары акцыі выказваюць і тым грамадзянам, прадпрыемствам, установам, якія аказалі матэрыяльную і арганізацыйную падтрымку, у прыватнасці, індывідуальным прадпрымаль­нікам  М.Мяснікавай, А.Лапеху, М.Фурману, Л.Калмыкову, ААТ «Сенненскі льнозавод» (дырэктар Б.Уласевіч), ААТ «Літусава» (дырэктар М.Каўрыжэнка), пры ўдзе­ле аддзелаў ідэалагічнай работы, фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, АТП №20, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і многіх ін­шых.

Арганізатары спадзяюцца, што першая ін­фармацыйная дошка пакладзе пачатак  добрай традыцыі.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: У.Станкевіч і А.Баркавец адкрываюць інфармацыйную дошку на доме Я.Ус­ціновіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *