Падарунак алімпійскай зоркі
Пасля трыумфальнай перамогі ў мас-старце Герой Беларусі, зрабіла свой «Алімпійскі выбар» на карысць Сенненскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
— Мы вельмі ўдзячны Дар’і за тое, што яна выбрала нашу ўстанову, і будзем імкнуцца рыхтаваць годную змену беларускім спартсменам, — пракаментаваў навіну пра нечаканы падарунак Анатоль Гарнак, дырэктар Сенненскай СДЮШАР.
Ён падкрэсліў, што Домрачава ніколі не была ў сенненскай спартыўнай школе.
— Летась разам з ёй у камандзе трэніравалася наша выпускніца Ірына Крыўко. Напэўна, ад яе спартсменка і даведалася пра ўстанову.
Грошы будуць накіраваны на набыццё спецыяльнага інвентару, што, безумоўна, паспрыяе развіццю талентаў падрастаючага пакалення біятланістаў.