Сенненцаў віталі Чашнікі

Нядаўна ўдзельнікаў аўтапрабегу  аўтаклубаў вобласці, самадзейных артыстаў з Сянно, віталі Чашнікі.  Разам з  імі да суседзяў наведаліся  старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Я.М.Усціновіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны К.А.Паўлоўскі, кіраўнік міні-праекта  “Родник» Н.Ф. Мяцеліца і іншыя.

 Пасля традыцыйных хлеба-солі на мяжы раёна сенненцаў  павялі ў гісторыка-краязнаўчы музей і Дом рамёстваў. Госцўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў мемарыяла “Вішанькі”. Потым адбыўся сумесны канцэрт аўтаклубаў г.Чашнікі і г.Сянно. Завяршылася сустрэча шчырай гутаркай і сяброўскім чаяпіццем.

Таццяна Буракова.