Сенненцаў віталі Чашнікі
Нядаўна ўдзельнікаў аўтапрабегу аўтаклубаў вобласці, самадзейных артыстаў з Сянно, віталі Чашнікі. Разам з імі да суседзяў наведаліся старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Я.М.Усціновіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны К.А.Паўлоўскі, кіраўнік міні-праекта “Родник» Н.Ф. Мяцеліца і іншыя.
Пасля традыцыйных хлеба-солі на мяжы раёна сенненцаў павялі ў гісторыка-краязнаўчы музей і Дом рамёстваў. Госцўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў мемарыяла “Вішанькі”. Потым адбыўся сумесны канцэрт аўтаклубаў г.Чашнікі і г.Сянно. Завяршылася сустрэча шчырай гутаркай і сяброўскім чаяпіццем.
Таццяна Буракова.