На Сенненщине снят запрет на посещение лесов

ГС   Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Чараднік падпісаў распараджэнне, згодна з якім у Сенненскім раёне ў сувязі са зменай надвор’я, што прывяло да зніжэння пажарнай бяспекі да 1 класа, адменена забарона на наведванне лясоў, тарфянікаў, іншых пажаранебяспечных месцаў.

У той жа час увага да патэнцыяльна небяспечных у пажарных адносінах месцаў не зніжаецца. Арганізацыям, якія займаюцца вытворчай дзейнасцю ў лясах, на месцараджэннях торфу, прадпісана безумоўна выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі. Забаронена распальваць вогнішчы па-за спецыяльна абсталяваных месцаў.

Адпаведныя службы, сельвыканкамы абавязаны прыняць вычарпальны комплекс мер, каб не дапусціць узгаранняў.