Прымалі шведаў, дзяліліся вопытам з суседзямі

sw-0211Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама стаў ініцыятарам правядзення міжнароднай практычнай канферэнцыі па пытаннях арганізацыі жыццядзейнасці асоб з псіхафізічнымі асаблівасцямі.

Работа ў гэтым накірунку з 2005 года на Віцебшчыне вядзецца   ў рамках рэалізацыі сумеснага беларуска-шведскага праекта, накіраванага на сацыяльную інтэграцыю дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Некаторыя вынікі яго рэалізацыі і былі абмеркаваны на канферэнцыі, якая прайшла ў Багушэўскім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

 НА ЗДЫМКУ: шведскія госці на тэрыторыі Багушэўскага дома-інтэрната.
 (Падрабязная справаздача  з  мерапрыемства — у бліжэйшых  нумарах  газеты).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *