Сенненские адепты ЗОЖа представили свои мини-инициативы по развитию физической активности в Гродно

Удзельнікі сумеснага праекта Беларускага і Швейцарскага Чырвонага Крыжа «Далучэнне супольнасцяў да прасоўвання здаровага ладу жыцця» з усёй краіны сабраліся ў Гродне, каб падзяліцца вопытам і намеціць планы на будучыню.

Нагадаем, Сенненшчына ўваходзіць у лік чатырох пілотных рэгіёнаў, дзе сёння рэалізуецца дадзены праект. У нашым раёне дзейнічаюць адразу тры ініцыятыўныя групы: «Вясёлка» — у Сянне, «Будзем актыўнымі, прыгожымі, моцнымі» — у Багушэўску і «Маладыя душой» — у аграгарадку Ходцы. Прадстаўнікі ўсіх трох аб’яднанняў адправіліся ў самы заходні горад Беларусі, каб расказаць пра свае міні-ініцыятывы па развіцці фізічнай актыўнасці, папулярызацыі здаровага харчавання, абсталяванні месцаў для заняткаў фізкультурай і актыўнага адпачынку, працу з насельніцтвам па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.

Прыемнымі момантамі сустрэчы сталі экскурсія па багатаму на гістарычную спадчыну Гродне і выступленне народнага ансабля «Гарадзенцы».

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.