250 саженцев хвойных посадили сенненские «спартанцы»

 1Каля 200 саджанцаў сасны і 50 елак высадзілі ў Сянне ля крыніцы «Пясчанка», якая мае статус помніка прыроды і ахоўваецца дзяржавай, выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі.

Некалькі гадоў назад гэту традыцыю заклалі былыя супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Эдуард Зелентаў, Валерый Макарэвіч і непасрэдна кіраўнік клуба Алег Шумкоў. З таго часу «спартанцы» ўзялі шэфства над   месцам адпачынку.

Сёлета падлеткі не толькі пасадзілі дрэвы, але і прыбралі тэрыторыю вакол крыніцы, выразалі хмызняк. Па словах Алега Валянцінавіча, падобныя акцыі спрыяюць выхаванню патрыятычных якасцей у падрастаючага пакалення, прывучаюць да працы і беражлівых адносін да прыроды.

Ірына ГАРБАЧОВА.

 НА ЗДЫМКУ: (справа налева) камандзір старэйшага аддзялення ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» Максім Архіпаў і Мікіта Лагута.