Без новых тэхналогій у жывёлагадоўлі не абысціся

агульны выгляд вытворчага аб'екта "Гарадзец";

агульны выгляд вытворчага аб’екта «Гарадзец»;

За мінулы год фактычна кожная грамадская сельгасарганізацыя раёна правяла рэканструкцыю хоць бы адной малочнатаварнай фермы. Памяшканні пераабсталёўваліся пад механізаваную раздачу кармоў,  усталяваны малакаправоды,   халадзільнікі,  іншае абсталяванне. Тым самым палепшаны ўмовы працы жывёлаводаў. Вялося будаўніцтва новых ферм, даільных залаў, арачных збудаванняў.

Работы працягваюцца і сёлета. Асабліва значны аб’ём будаўніча-мантажных работ выкананы ў ААТ «Бяленева», дзе здадзена ў эксплуатацыю першая чарга малочнатаварнай фермы «Забараўе». У ПП «Дружбінец», ААТ «Студзёнка», «Белая Ліпа» актывізаваліся работы па даільных залах на фермах вёсак Забор’е, Івоні, Латыгава. Гаспадаркі будуюць аб’екты не толькі за кошт уласных і крэдытных рэсурсаў. Значныя сродкі выдаткоўваюцца з абласнога бюджэту.
Некаторую фінансавую падтрымку, 1,5 млн рублёў, на будаўніцтва МТФ «Гарадзец» атрымала ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». Дакладней — даільнай залы.
«Лёс гэтага аб’екта даволі сумны. Будаўніцтва, яшчэ ў 90-я гады, пачаў калгас «Беларусь» — былі ўсталяваны бетонныя «клюшкі», якія стаялі да леташняга года,  — расказаў дырэктар ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» Іосіф Свістуноў. — Летась будаўніцтва было адноўлена, каб пасля яго завяршэння заняцца тут вырошчваннем цялушак. Планавалася пабудаваць яшчэ арачнік.»

Васіль Ермашкевіч кіруе работай Віктара Салаўева, экскаватаршчыка райаграсэрвісу.

Васіль Ермашкевіч кіруе работай Віктара Салаўева, экскаватаршчыка райаграсэрвісу.

Аднак з часам кіраўніцтву акцыянернага таварыства планы давялося памяняць. Было вырашана памяшканне выкарыстоўваць для ўтрымання кароў. Таму была заказана каштарысна-праектная дакументацыя і пачалося будаўніцтва даільнай залы.
«У бліжэйшыя гады давядзецца будаваць яшчэ адно памяшканне для дойнага статка, каб эксплуатаваць даільнае  абсталяванне з поўнай нагрузкай», — разважае Іосіф Свістуноў. Але гэта перспектыва аддаленая. Сёлета, хутчэй за ўсё, не ўдасца завяршыць будаўніцтва нават даільнай залы. «Праект не дапрацаваны, — лічыць брыгадзір УП «Сяннобудмеліяводгас» Васіль Ермашкевіч. — Яго ўжо некалькі разоў мянялі, удакладнялі. Нам, будаўнікам, давялося перарабляць зробленае.»

Васіль Генадзьевіч ведае што гаворыць. На розных будоўлях ён адпрацаваў 33 гады. Яго брыгада вяла мантаж жалезабетонных блокаў, выконвала іншыя работы не на адным падобным аб’екце. У брыгадзе ўсяго 4 чалавекі: цясляр, цесляры-бетоншчыкі. Затое ўсе хлопцы маюць даволі высокую кваліфікацыю: у Аляксандра Астрашаба і Аляксея

 

Аляксей Хлышчанка, Аляксандр Астрашаб рыхтуюцца ўстанавіць апалубку пад бетонныя работы;

Аляксей Хлышчанка, Аляксандр Астрашаб рыхтуюцца ўстанавіць апалубку пад бетонныя работы;

Хлышчанкі — чацвёрты разрад, брыгадзіра — пяты. Брыгада вызначаецца высокай тэхналагічнай дысцыплінай. «Працуем толькі згодна з праектнай дакументацыяй», — гарантуе Васіль Ермашкевіч. Будаўнікам УП «Сяннобудмеліяводгас» дапамагаюць людзі і тэхніка заказчыка. На базе шмат земляных работ, таму без экскаватара Віктара Салаўёва, які працуе на ЭП-2620, не абысціся.
Да аб’екта яшчэ не падведзены камунікацыі, па якіх будзе падавацца вада, забірацца вытворчыя сцёкі. Патрэбна бурыць артэзіянскую свідравіну, будаваць воданапорную вежу, гноесховішча. Будаўніцтва сучасных ферм — не танны занятак.

Але і жыць учарашнім днём, учарашнімі тэхналогіямі не выпадае. Беларускім аграрнікам на расійскіх рынках даводзіцца канкурыраваць з еўрапейскімі вытворцамі малака і мяса. Ды і сама Беларусь не хавае сваіх намераў уступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.