Па выніках “Вахты Памяці — 2012” Сенненскі раён атрымаў высокую ацэнку

З 1 мая па 1 лістапада ў Віцебскай вобласці праходзіла «Вахта Памяці-2012». У адпаведнасці з палажэннем аб яе правядзенні ва ўстановах адукацыі была арганізавана работа, накіраваная на актывізацыю грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Вахта прысвячалася 200-годдзю Айчыннай вайны 1812 года і 67-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад удзельнікамі былі пастаўлены наступныя зада­чы: арганізацыя сістэмнай работы па ўвекавечанні памяці паўшых абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, улік воінскіх пахаванняў; па­стаянны клопат пра ветэранаў вайны і працы, вязняў канцэнтрацыйных лагераў, сем’і загінуўшых абаронцаў Айчыны і састарэлых лю­дзей, аказанне ім канкрэтнай пасільнай дапамогі; арганізацыя ваенна-патрыятычнай работы музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі.

 У нашым раёне каардынавала работу ўстаноў адукацыі метадыст па турызме і краязнаўстве Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі Анастасія Маскаленка. У немалой ступені і яе заслуга ў тым, што раён пры падвядзенні вынікаў Вахты быў адзначаны па шэрагу пазіцый, падкрэсліла дырэктар Цэнтра Валянціна Каржыцкая.

 Арганізатары «Вахты Памяці-2012» у ліку лепшых назвалі справаздачу Сенненскага раёна, якая была прадастаўлена ў штаб Вахты.

 У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў на 2011 — 2014 гады ўстановы адукацыі ўключылі­ся ў абласную пошукава-доследную экспедыцыю «Не было безымянных салдат». У Віцебскай вобласці знойдзена 71 раней не ўлічанае месца пахавання. За актыўную работу ў гэтым накірунку быў адзначаны і Сенненскі раён.

 У ходзе Вахты Памяці ва ўстановах адукацыі акты­візавалася работа па добра­ўпарадкаванні воінскіх паха­ванняў і мемарыялаў. Вучні прынялі ўдзел у тра­ды­цыйных акцыях «Абеліск» і «Помнік». За перыяд Вахты ў вобласці было добраў­парадкавана больш за 1000 помнікаў і мемарыялаў, 70 з іх — у Сенненскім раёне.

 Безумоўным лідэрам абласной «Вахты Памяці-2012» прызнаны Віцебскі раён. Сенненскі адзначаны за высокі ўзровень арганізацыі грамадзянска-патрыя­тычнай работы па большасці напрамкаў Вахты.