Рынак працы Беларусі адчувае дэфіцыт медыкаў і вадзіцеляў

Рынак працы Беларусі адчувае дэфіцыт медыкаў і вадзіцеляў.

Па дадзеных агульнарэспубліканскага банка вакансій, найбольш запатрабаванымі ў наймальнікаў у цэлым па рэспубліцы з’яўляюцца: медсястра (2446 вакансій), урач (2269 вакансій), кіроўца аўтамабіля (2164 вакансіі).

Нароўні з імі запатрабаваныя таксама фельчары-лабаранты, ветурачы, заатэхнікі, педагогі дадатковай адукацыі, леснікі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, інжынеры. Сярод рабочых прафесій высокая патрэбнасць у швачках, мулярах, бетоншчыках, кухарах, малярах, электрагазазваршчыках, электраманцёрах па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, прадаўцах.

Па матэрыялах СМІ.