Дачка выратавалася, а бацька – не. Ахвярай пажару стаў жыхар Багушэўска

 На Сенненшчыне зноў палыхае. У нядзелю, 25 сакавіка, ва ўласным доме загінуў грамадзянін 1952 года нараджэння.

 Паведамленне аб узгаранні двухпавярховага жылога дома, размешчанага па адрасе: г.п.Багушэўск, вуліца Пушкіна 1, паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Сенненскага РАНС у 22.22. Па прыбыцці на месца здарэння ратаўнікі зафі­ксавалі адкрытае гарэнне і моцнае задымленне памяшканняў першага паверха. Пасля тушэння ў калідоры быў знойдзены труп гаспадара дома. Разам з мужчынай у доме пражывалі ягоныя жонка і дачка. Апошняя здолела самастойна выбрацца з палаючага будынка яшчэ да прые­зду пажарных. Тым не менш, з апёкамі 1-й ступені кісцей рук, ступняў і твару яна была дастаўлена ў Багушэўскую райбальніцу. Жонка на момант пажару знаходзілася на стацыянарным лячэнні ва ўстанове аховы здароўя.