“Юніёр” разбіў лагер на беразе Сенненскага возера
Цэлы тыдзень падлеткі будуць жыць у палатках, рыхтаваць ежу на вогнішчы, карацей кажучы, спазнаваць усё хараство паходнага жыцця.
З 11 па 17 ліпеня ля вёскі Свабоднае Багданаўскага сельсавета, на беразе возера Сенненскае будзе працаваць дзіцячы летнік «Юніёр», арганізаваны РК ГА «БРСМ» сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС. Сярод яго насельнікаў — цяжкія падлеткі, дзеці з неблаганадзейных сем’яў. Праграма летніка насычана спартыўнымі, культурнымі мерапрыемствамі. Але дзетак чакае не толькі актыўны адпачынак на ўлонні прыроды, але і важная грамадская праца. «Юніёрцы» зоймуцца добраўпарадкаваннем суседніх вёсак.
Вольга Бандарэвіч.