Ветэранская пярвічка Сенненскага РАУС прызнана адной з лепшых у вобласці.

  У беларускім календары з нядаўняга часу 25 чэрвеня пазначана як дзень утварэння грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства унутраных спраў. Сёлета міліцыянеры-ветэраны адзначылі 20-годдзе з дня ўтварэння свайго грамадскага фарміравання.

 Ветэранская арганізацыя існуе і пры Сенненскім РАУС. Многія гады яе ўзначальвае Генадзь Шубка. Генадзь Дзмітрыевіч заўжды вылучаўся сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыі. На пенсію з органаў унутраных спраў ён пайшоў з пасады першага намесніка начальніка Сенненскага РАУС . Ладзяцца справы ў грамадскай дзейнасці. Ён заўжды гатовы прыйсці на дапамогу ветэранам, арганізаваць іх на грамадска-карысныя справы, падтрымаць парадай маладых супрацоўнікаў міліцыі. Менавіта таму нядаўна загадам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ветэранская пярвічная арганізацыя Сенненскага РАУС узнагаро­джана дыпломам за трэцяе месца  ў аглядзе-конкурсе,  што праводзіўся ў Віцебскай вобласці. Генадзь Шубка з’яўляецца членам савета прэзідыума Віцебскай абласной грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, членам савета раённай ветэранскай арганізацыі. У дзень утварэння грамадскай арганізацыі па яго ініцыятыве з падтрымкай кіраўніцтва РАУС у актавай зале аддзела прайшоў канцэрт для ветэранаў-міліцыянераў. Кожны з іх атрымаў невялікі падарунак.

Сяргей САВІК, намеснік начальніка Сенненскага  РАУС, маёр міліцыі.

НА ЗДЫМКУ: ветэраны-міліцыянеры і кіраўніцтва Сенненскага РАУС пасля канцэрта.