Лета збірае інтэлектуалаў Сенненшчыны

Інтэлектуальны турнір «Што? Дзе? Калі?» у чарговы раз сабраў разам самых эрудыраваных прадстаўнікоў працоўнай моладзі Сенненшчыны. Месцам правядзення летняй гульні стаў рэстаран «Акропаль».

 На гэты раз барацьба разгарнулася сярод дзевяці каманд: «Мядзведзікі» (Сенненская ЦРБ), «Пад знакам савы» (ад­дзяленне дэпартамента аховы), «Ва-банк» (сенненскае аддзяленне «Белаграпрамбанк»), «Будаўнік» (ПМК-64), «Піраміда» (Сяннобудмеліявадгас), «Імпульс» (райвыканкам), «Ніка-трэйд» (райспажыўтаварыства), «Стандарт» (раённы аддзел адукацыі) і «Культурысты» (аддзел культуры райвыканкама).

 Лідар вызначыўся ўжо пасля першага тура. Першынства «культурыстам» удалося захаваць і ў другім, абышоўшы  пераможцу мінулай гульні — каманду «Імпульс». У выніку, прадстаўнікі культурнай галіны сталі ўладальнікамі пераходнага кубка турніру «Што? Дзе? Калі?», а таксама каштоўнага падарунка ад яго арганізатараў — аддзелаў па справах моладзі і ідэалагічнай рабоце райвыканкама, РК ГА «БРСМ». На другім  і трэцім месцы апынуліся разумнікі з раённай бальніцы і з ПМК-64.

Вольга Бандарэвіч.

На здымку: прыз за 1 месца капітану каманды «Культурысты» Дзмітрыю Стрыжнёву ўручае начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Наваковіч.