Стэнд гонару. Лепшыя на сяўбе

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК,  умовамі спаборніцтва на раённы Стэнд гонару, заснаваны на перыяд правядзення веснавых палявых работ, па стану на 5 мая заносяцца:

 дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас імя Ма­шэрава» (дырэктар Ан­дрэй Марцючэнка, старшыня прафкама Аляксандр Шалуха), дзе з высокай якасцю пры плане 2100 гектараў пасеяна яравымі зерневымі  і зернебабовымі  1650 гектараў (78,6%). Механізатары гаспадаркі дапамагаюць  у правядзенні палявых работ  суседнім сельгасарганізацыям;

 Аляксандр Гарбачоў, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-3022, агрэгатаваным АПП-6, з пачатку палявых работ  засеяў 615 гектараў;

 Аляксандр Пачко, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсервіс», які на  трактары К-701, агрэгатаваным КПЗ-9,7, падрыхтаваў да сяўбы 553 гектары глебы;

Віктар Сакалоўскі, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-82, агрэгатаваным МТТ-4У, унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1508 гектараў.