Міліцыянеры запрашаюць юных сенненцаў прыняць удзел у конкурсе.

З 21 сакавіка па 1  ліпеня 2011 года Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам адукацыі, Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і  Белтэлерадыёкампаніяй праводзіцца Рэспубліканскі конкурс  дзіцячых відэаролікаў прававой накіраванасці «Разам супраць бяды». У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў, а таксама  аўтарскія калектывы з некалькіх  непаўналетніх, але не больш чым з трох чалавек.

 Відэаролік можа быць прадстаўлены ў розных жанрах: дакументальным, гульнёвым, анімацыйным і інш., з музычным суправаджэннем ці без яго, з выкарыстаннем агучвання за кадрам ці без агучвання.

 Відэаролікі на электронных носьбітах трэба перадаваць у  ГА- РАУС па месцы жыхарства (указаць службу, якая кантралюе ход выканання акцыі) для наступнай перадачы ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

 Пры  падачы матэрыялаў неабходна ўказаць наступныя даныя: назва работы, прозвішча і імя аўтара (членаў аўтарскагаі калектыву), узрост, паштовы адрас і нумар кантактнага тэлефона. Для ві­дэа­роліка абавязкова апісанне асноўнай ідэі, што ўтрымліваецца ў ім.

 Па выніках конкурсу журы будуць вызначаны аўтары (аўтарскія калектывы), якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы.

 Пераможцы атрымаюць прызы. Іх уручэнне пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы ў горадзе Мінску.

 Лепшыя работы будуць дэманстравацца на тэлевізійных каналах, плазменных панелях у месцах масавага знаходжання грамадзян, а таксама пры правядзенні акцый прафілактычнай накіраванасці.