Сенненскія выратавальнікі – трэція ў вобласці

Днямі калектыў выратавальнікаў cенненскага выратавальнага паста (старшыня У.П.Станкевіч) па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшы выратавальны пост у 2010 годзе ўзнагароджаны Дыпломам Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Таварыства выратавання на вадзе» за трэцяе месца.

 Ёсць заслуга ў гэтым і дырэктара РУП ЖКГ Мікалая Міхайлавіча Жукоўскага, а таксама начальніка ўчастка па добраўпарадкаванні Ігара Васільевіча Няфёдава, якія нямала зрабілі па добраўпарадкаванні і ўмацаванні матэрыяльнай базы паста.

 Ганаровымі граматамі адзначаны выратавальнікі Аляксандр Іванавіч Баркавец — вадзіцель пажарна-выратавальнай часці №1 Сенненскага РАНС, Віктар Мікалаевіч Зайко — аператар газаразмеркавальнай станцыі і Аляксандр Алегавіч Пархоменка — дыспетчар раённага аддзела надзвычайных сітуацый.

 Міхаіл БЯЛОЎ.