Сенненскія гаспадаркі папаўняюць МТ парк

 Найбольш актыўна набывае сельскагаспадарчую тэхніку напярэдадні  масавых палявых работ адкрытае акцыянернае таварыства «Сенненскі райаграсервіс». Яго машынны парк папоўніўся двума дыскаглебаапрацоўчымі агрэгатамі АД-600 «Рубін», устаноўкай для пратручвання насення ПС-20, трыма раскідвальнікамі мінеральных угнаенняў РУ-7000.

 Раскідвальнікі мінеральных угнаенняў МТТ-ЧУ набылі ПУСП «Дружбінец», Віцебская доследная меліярацыйная станцыя, КФХ «Аграмагнат», а ААТ «Студзёнка», акрамя пратручваючай машыны ПС-20, набыло і трактар «Беларус-3022».

 Чакаецца з дня на дзень выдзяленне крэдытных рэсурсаў, пасля чаго сельгаспрадпрыемствы пачнуць набываць тэхніку ў большай колькасці.         

 Л.Іўеў.