Заплыў на Вадохрышча.

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Іаанам Прадцечам  Ісуса Хрыста ў водах ракі Іардан. Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у трох сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Дух Святы, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.

 Вадохрышчам на Бе­ла­ру­сі за­кан­ч­ва­юцца ка­ляд­ныя свят­кі. Уве­ча­ры на­пя­рэ­дад­ні на­шы про­дкі га­та­ва­лі трэ­цюю за Ка­ля­ды га­лод­ную куц­цю. Па­с­ля есці мож­на бы­ло то­ль­кі ра­ні­цай, най­перш пры­час­ціў­шы­ся асвя­чо­най (свян­цо­най) ва­дою.  З Ва­дох­рыш­ча да Мас­лен­кі па­чы­на­ецца вя­се­ль­ная па­ра. Шлю­бы, за­клю­ча­ныя ў гэ­ты час, лі­чы­лі­ся са­мы­мі ўда­лы­мі. Ды і заручаны на Ва­до­х­рыш­ча —  доб­рая пры­кме­та будучага шчаслівага шлюбу. Лі­чы­ла­ся, што ча­ла­век, які па­хрыс­ціц­ца ў гэ­ты дзень, бу­дзе шчас­лі­вым усё жыц­цё.

 Традыцыйна ў гэты дзень шматлікія вернікі акунаюцца ў  палонкі з ледзяной вадой. Лічыцца, што вада ў вадаёмах, студнях становіцца святой, набывае гаючую сілу, здольную пасля шчырага пакаяння пазбавіць ад грахоў, вылечыць мноства фізічных і душэўных хвароб, абараніць ад цёмных сілаў. Свянцонай ва­дою таксама пры­чаш­ча­лі­ся і мы­лі­ся, да­ва­лі піць хво­ра­му і су­ро­ча­на­му. Да­баў­ля­лі не­ка­ль­кі кро­пель свян­цо­най ва­ды і пры пер­шым ку­пан­ні не­маў­ля­ці, для зда­роў­я.

 У нашым горадзе выпрабаваць сілу святой вады можна было на Тухінскім возеры, дзе протаіерэй Мікалай Валачковіч асвяціў палонку. Сярод тых, хто рашыўся на “ледзяную ванну”, былі айцец Дзімітрый, Аляксандр Мінёнак, Дзмітрый Кацар, Аляксандр Ладыжын, Уладзімір Шылько, Яўген Рачкоў, Сяргей Карась, Уладзімір Лучыковіч, Юрый Кулік, Аляксандр Іваненка, Аліна Зіньковіч, Юлія Дварак і іншыя прыхаджане Свята-Мікалаеўскай царквы. Год ад года да гэтай традыцыі далучаецца ўсё больш сенненцаў.  Бо гэ­тае свя­та вы­му­шае вер­ні­каў браць пры­клад з на­ша­га Зба­ві­це­ля, які пры­йшоў да Іа­ана Прад­це­чы, каб хрыс­ціц­ца ад яго. Бяз­грэш­ны, ён уз­яў на ся­бе ўсе гра­хі ча­ла­ве­чыя, і ме­на­ві­та па­сля хрыш­чэн­ня па­чаў пра­свят­ляць лю­дзей, аза­ра­ючы іх свят­лом ісці­ны…