В Совет Республики выбираются

 На сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню Віцебскай вобласці, якое адбудзецца 7 лістапада ў філіяле дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск” “Канцэртны зал ”Віцебск” пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

 На яго запрошаны члены прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі камітэтаў, упраўленняў, аддзелаў аблвыканкама, абласных арганізацый, старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі адміністрацыі раёнаў Віцебска, сродкі масавай інфармацыі.

 Сумесную пастанову падпісалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў, кіруючыся ч. 1 арт. 102 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 Нагадаем, ад Сенненшчыны ў верхнюю палату вышэйшага заканадаўчага органа нашай краіны вылучана Ірына Ляўковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, дэпутат абласнога Савета. Каб яе кандыдатура прайшла ў заканадаўчы орган, неабходна падтрымка дэпутатаў базавага ўзроўню, у тым ліку, дэпутатаў раённага Савета.

«ГС».