Традиционная осенняя добровольная акция Министерства лесного хозяйства «Чистый лес» в этом году объединит неравнодушных людей в субботу, 19 октября

 Акцыя праводзіцца з 2010 года. З году ў год колькасць яе ўдзельнікаў павялічваецца. Як правіла, яны вядуць ачыстку леса ад буралому, прыбіраюць ад бытавога смецця прыдарожныя палосы, займаюцца добраўпарадкаваннем месцаў адпачынку, дапаўняюць нядаўна зробленыя пасадкі лясных культур. Акцыю заўжды падтрымліваюць шырокія слаі насельніцтва, што, безумоўна, садзейнічае павышэнню экалагічнай культуры ў лясах, прывівае беражлівыя і адказныя адносіны да каштоўнага рэсурсу.

 — Як заўжды, далучыцца да лесаводаў Багушэўскага лясгаса і ўнесці сваю лепту, могуць усе жадаючыя, — нагадвае Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Багушэўскага лясгаса. – Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Мы забяспечым усіх жадаючых неабходным інвентаром і фронтам работ.

 “ГС”.