В Сенненском районе проходит профилактическая акция «Общими усилиями остановим насилие»

У нашым раёне, як і ва ўсёй вобласці, праходзіць прафілактычная акцыя “Агульнымі намаганнямі спынім насілле!”.

     Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў, якія пагражаюць жыццю і здароўю грамадзян, у тым ліку тых, што здзяйсняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін і ў стане алкагольнага ап’янення.

     У час правядзення акцыі актывізуюць сваю работу службы, якія прызваны і могуць дапамагчы людзям, што церпяць ад насілля.

     За абаронай ад сямейнага тырана можна звярнуцца ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102.

     Ананімна і бясплатна дапамогу пацярпелым ад дамашняга насілля акажуць псіхолагі і юрысты бясплатнай “гарачай тэлефоннай лініі” па тэлефоне 8-801-100-8-801, якая працуе штодзённа з 8.00 да 20.00. Патэлефанаваць можна з любой кропкі краіны.

   Разабрацца ў сітуацыі ў выпадку насілля ў сям’і могуць спецыялісты па сацыяльнай рабоце Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

     Атрымаць медыцынскую дапамогу і зафіксаваць пабоі можна ў медыцынскіх установах. Немалаважную ролю могуць адыграць і грамадскія аб’яднанні, якія ў стане аказаць псіхалагічную, сацыяльную, юрыдычную дапамогу пацярпелым ад дамашняга насілля.

     Праваахоўныя органы таксама звяртаюцца да грамадзян з просьбай паведаміць пра месцазнаходжанне “кропак” незаконнага вырабу, захоўвання ці збыту спіртаўтрымліваючай (алкагольнай) прадукцыі, якія садзейнічаюць распаўсюджванню п’янства і стварэнюю ўмоў для насілля ў сям’і.

     Кругласутачныя тэлефоны “гарачай лініі” Сенненскага РАУС: 102, 5999533 (МТС), 3177302 (Velcom).

 Ул. інф.