На прызы льнозавода

 Раённы турнір па валейболе на прызы ААТ «Сенненскі льнозавод» адбыўся напрыканцы лістапада. Удзел у ім прынялі 8 каманд. Яны актыўна змагаліся за права атрымаць пераходны кубак.  Дастаўся ён віцебскай камандзе «Ветэран».

 На другім пачэсным месцы аказаліся хлопцы з ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Трэцяе заняла каманда ААТ «Сенненскі льнозавод». Гульня была даволі жорсткай. Таму журы вырашыла прызначыць і чацвёртае прызавое месца, на якім апынулі­ся валейбалісты з СВК «Літусава».

  Спаборніцтвы праходзілі ў першай сенненскай школе.

Кацярына КАРПОВІЧ.