Продаж збожжа неабходна актывізаваць
Дзяржзаказ па продажу збожжа гаспадаркамі раёна на 18 жніўня выкананы на 31%.
Як падкрэсліла галоўны спецыяліст райсельгасхарча Зоя Конышава, каб выканаць даведзеныя заданні, тэмпы рэалізацыі несумненна трэба паскорыць. Усяго неабходна даставіць на перапрацоўчыя прадпрыемствы харчовай пшаніцы 5 600 тон, жыта – 600, ячменю – 300.
Паспяхова выканалі дзяржзаказ сельгаспрадпрыемствы “Дружбінец” і “Саўгас імя Машэрава”. Блізіцца да завяршэння рэалізацыя збажыны ў лік дзяржзаказу ў СФГ “Аграсэрвіс плюс” – 80%, ВДМС – 76%.
Завяршылі продаж жыта харчовага на ААТ “Аршанскі КХП” СУП “Саўгас імя Машэрава”, ВДМС. Актыўна здаюць жыта і ў ААТ “Бяленева” – 96%, “Літусава” – 75%.
Заданне па здачы пшаніцы харчовай на Віцебскі КХП выканала УП “Дружбінец”. Пшаніца была залічана трэцім класам, вытрыманы паказчыкі па натуры і клейкавіне. Актыўна рэалізуюць пшаніцу харчовую ВДМС і СФГ “Аграсэрвіс плюс”.
Ларыса МУКАМОЛАВА.