У Сянно будзе дэндрапарк
Пачалася работа па стварэнні ў Сянно дэндрапарку.
Як паведаміў начальнік раённай землеўпарадкавальнай службы Аляксей Крыштопенка, месца для незвычайнага парку выбрана маляўнічае: дэндрарый плануецца размясціць на беразе Сенненскага возера, там, дзе раней праводзілася Купалле.
Пасля выраблення праекта будучага парку, пад яго закладку будзе адведзена больш за 3 гектары зямлі.
Таццяна БУРАКОВА.