Камбайнеры КУСГП імя Гараўца пачалі жніво на палетках СУП “Саўгас імя Машэрава”

crop_blobРашэнне аб дапамозе машканцам было прынята кіраўніцтвам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама з улікам наяўнасці  ў сельгаспрадпрыемства запасаў паліва, даволі высокай ураджайнасці і моцнай сушыльнай гаспадаркі, якая дазваляе аператыўна дапрацоўваць намалочанае збожжа нават ва ўмовах няўстойлівага надвор’я.

   Як паведаміла Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгсхарча, зараз усе тры камбайны вярнуліся ў КУСГП імя Гараўца і працуюць на палетках гаспадаркі. Вядзецца ўборка насеннікаў траў.

Уборку збожжавых культур на сваіх палетках камбайнеры яшчэ не пачыналі. Аднак сельгасарганізацыя можа таксама разлічваць на дапамогу. Манеўр тэхнікай – такая тактыка на перыяд жніва выбрана для ўсяго раёна.

Наш кар.