Прыбудзе палку медыкаў

  a691efe7200e7ee75ef0793f90a12a40 У жніўні галіна аховы здароўя Сенненшчыны папоўніцца маладымі спецыялістамі. У раён прыбудуць два ўрачы-тэрапеўты, хірург, анастэзіёлаг-рэаніматолаг.

  Усе яны мясцовыя ўраджэнцы, паступалі ў вышэйшыя навучальныя медустановы па накіраваннях, таму павіннны  адпрацаваць у раёне пяць гадоў.

 У шэрагі сенненскіх медыкаў сёлета ўвальюцца і выпускнікі медыцынскіх каледжаў: тры медсястры і фельчар.

Таццяна Буракова.