Выбаркам сфарміраваны

выбары1З 29 чэрвеня да сваёй працы прыступіла акруговая выбарчая камісія Сенненскай выбарчай акругі №30 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Утварэнне і склад камісіі зацверджаны сумеснай пастановай Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага каімітэта ад 27 чэрвеня 2016 года, №29/369 “Аб утварэнні Віцебскай абласной, акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання”.

 У ліку 13 членаў камісіі чацвёра чалавек вылучаны ў склад выбаркама ад грамадзян шляхам падачы заяў: Вялічка Сяргей Васільевіч, Зайко Алена Парфіраўна, Каралёў Мікалай Мікалаевіч, Судак Тамара Канстанцінаўна. Два вылучэнцы ад працоўных калектываў — Кошалева Алена Уладзіміраўна (прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Сенненскім раёне) і Снараў Леанід Іванавіч (філіял “Лёзненскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №107” КПРБУП “Віцебскаблдарбуд”). Яшчэ адзін член камісіі прадстаўляе палітычную партыю — Бяляцкі Уладзімір Іванавіч (Камуністычная партыя Беларусі). Найбольшую колькасць членаў выбаркама, 6 чалавек, складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў: Гарцуёва Людміла Рыгораўна (Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў), Дзергачова Алена Уладзіміраўна (Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі), Мяцеліца Алена Ігараўна (грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”), Нікіцін Аляксандр Іванавіч (рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”), Рабянкоў Арцём Пятровіч (грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”), Снараў Ігар Васільевіч (Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму).

А напярэдадні, 28 чэрвеня, адбылося першае пасяджэнне выбаркама, на якім было абрана кіраўніцтва акруговай камісіі. Яе ўзначаліла Алена Уладзіміраўна Дзергачова, намеснікам старшыні стаў Леанід Іванавіч Снараў, сакратаром — Алена Ігараўна Мяцеліца.

Сенненская акруговая выбарчая камісія знаходзіцца па адрасе: 211117 г. Сянно, вул. К.Маркса, д. 2, малая зала пасяджэнняў райвыканкама, тэлефон 4-42-30.

Графік работы: у буднія дні — з 10.00 да 19.00 (з перапынкам з 14.00 да 15.00), па суботах — з 10.00 да 14.00.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.