В первый день августа на стадионе г.Сенно сенненский “Коммунальник” сразится с лидером “Восточной зоны” Кубка Витебской области по футболу
Першы круг чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе завяршыўся. Наступіла паўза, якая звязана з правядзеннем Кубка вобласці.
У барацьбу за трафей уступіў і ФК «Камунальнік». Удзел сенненскага футбольнага клуба стаў магчымым, дзякуючы спонсарскай дамапозе перапампоўваючай станцыі «Сянно». Прадпрыемства выдзеліла сродкі на ўзносы за ўдзел у Кубку вобласці. Акрамя таго, пры садзейнічанні старшыні Сенненскага райвыканкама Васіля Чарадніка ў каманды з’явіўся пастаянны фундатар — РУП ЖКГ і новая форма.
У мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне адбыўся матч паміж сенненскім Камунальнікам» і лепельскім «Дарожнікам». Адна восьмая фінала Кубка вобласці для нашага клуба стала пераможнай.
Апошні раз сенненцы сустракаліся з лепяльчанамі ў 2008 годзе. Каманды ў чэмпіянаце па футболе Віцебскай вобласці гуляюць у розных групах. Сёння лепяльчане з’яўляюцца лідарамі «Заходняй зоны». Улічваючы, што на матч ФК «Дарожнік» заявіў легенду беларускага футбола Валерыя Стрыпейкіса, які звыш трохсот гульняў правёў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь, асабліва спадзявацца на перамогу сенненцам не даводзілася.
Але падтрымка балельшчыкаў і хатняя атмасфера дапамаглі камандзе сабрацца. Напачатку гульні «Камунальнік» захапіў ініцыятыву на полі і не выпускаў яе на працягу ўсяго тайма. Адразу вызначыўся Арцём Ладноў, які забіў першы мяч у вароты сапернікаў. Два галы на рахунку Артура Талсташова.
У другім тайме лепяльчане паспрабавалі адыграцца. Першыя 15 хвілін нашым хлопцам прыйшлося адбівацца ад атак сапернікаў. У выніку госці адыгралі адзін мяч. Аўтарам гола стаў той самы Валерый Стрыпейкіс. Аднак сенненцы ўсё ж здолелі давесці матч да лагічнага канца. Яшчэ адзін мяч забіў у вароты «Дарожніка» Яўген Кулік адразу пасля выхаду на замену. Гульня закончылася з лікам 4:1 на карысць Сянна!
Сёння, 1 жніўня, ФК «Камунальнік» чакае матч з лідарам «Усходняй зоны» — ФК «Шуміліна». Гульня адбудзецца на гарадскім стадыёне ў 16.00.
Ірына ХАСАНАВА.
График игр Кубка Витебской области по футболу 2015г.
|
1/4 финала (1 августа 2015г.) Матч 2. ФК «Сенно» — ФК «ШУМИЛИНО» |
Матч 3. ФК «ПОЛОЦКГАЗ» — «ЭНЕРГЕТИК» (Новолукомль) |
Матч 4. «ДИНАМО» (Лиозно) — «ГАЗОВИК» (Витебск) |
Матч 5. «ЛУЧ» (Городок) — «ПРИОЗЕРЬЕ» (Верхнедвинск) |
Полуфиналы (8-9 августа 2015г.) Матч 6. Победитель Матча 2 — Победитель Матча 3 Матч 7. Победитель матча 5 — Победитель матча 4 |
ФИНАЛ.
Победитель матча 6 — Победитель матча 7 |