Ко Дню пожарной службы возле Сенненского РОЧС открыли новый сквер

 jkhlh Напярэдадні Дня пажарнай службы ў актавай зале Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адбылося ўрачыстае мерапрыемства.

   Адной з галоўных задач, якую ставяць перад сабой выратавальнікі, з’яўляецца дапамога насельніцтву пры пажарах  і  іншых надз­вычайных здарэннях. Ажыццяўляюць супрацоўнікі РАНС і дзяржаўны пажарны нагляд. Праводзяць праверкі домаўладанняў, прымаюць меры па недапушчэнні гібелі людзей у агні.

         IMG_3034       101 — буйнейшая выратавальная служба ў Беларусі, адзначыў у сваім выступленні начальнік Сенненскага РАНС Аляксей Грынжэўскі:  «Выратавальнікі ўвасабляюць годнасць, адвагу, прапагандуюць спорт і здаровы лад жыцця».

У адпаведнасці з загадам Віцебскага абласнога Упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандру Мінёнку і Сяргею Мяснікаву былі прысвоены пазачарговыя званні прапаршчыкаў унутранай службы.

IMG_3043          Пажаданне сілы ў руках і нагах адрасаваў сенненскім пажарным старшыня райвыканкама Васіль Чараднік.

За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, ліквідацыю надзвычайных сітуацый Васіль Анатольевіч уручыў падзяку ад імя раённай выканаўчай улады старшыне ўнутранай службы ПАВП-11 аг.Машканы Міхаілу Філіповічу. Ганаровай граматай у той дзень быў узнагароджаны камандзір аддзялення ПАВП-14 г.п.Багушэўск Віктар Вакар.

IMG_3037       У гонар прафесійнага свята на тэрыторыі РАНС заклалі сквер. Сімвалічную чырвоную стужку падчас яго ўрачыстага адкрыцця перарэзалі Васіль Чараднік і Аляксей Грынжэўскі. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта зялёнай зоне прысвоена назва «Сквер выратавальніка». Па словах старшыні райвыканкама, сквер павінен стаць не толькі месцам адпачынку супрацоўнікаў аддзела і гара­джан, але і візітнай карткай РАНС.

Свае віншаванні сенненскім агняборцам адрасавалі таксама пракурор раёна Уладзімір Рудзянкоў і начальнік Сенненскага РАУС Міхаіл Архіпаў, які ў сваю чаргу ўручыў падзячны ліст прапаршчыку ўнутранай службы ПАВЧ-1 г.Сянно Аляксандру Баркаўцу.

Ірына ХАСАНАВА.

 На здымках:  В.Чараднік уручае А.Грынжэўскаму рашэнне  райвыканкама аб прысваенні  назвы «Сквер выратавальніка»; альтанка  ў новым скверы.