Быць барометрам грамадскай думкі

1+У другой палове студзеня ў вялікай зале райвыканкама прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Сенненскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Першым пытаннем павесткі дня канферэнцыі была справаздача старшыні савета раённай арганізацыі Людмілы Аніськовіч аб рабоце арганізацыі за перыяд са студзеня 2013 па снежань 2014 года.
У пачатку свайго выступлення дакладчык адзначыла, што галоўнымі накірункамі дзейнасці за гэты перыяд былі работа па прапагандзе і растлумачэнні прынцыповых палажэнняў Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, нарошчванне рэзультатыўнасці праводзімых мерапрыемстваў, пашырэнне ўзаемадзеяння з іншымі грамадскімі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у раёне; забеспячэнне пашырэння радоў арганізацыі. Людміла Пятроўна падкрэсліла, што два папярэднія гады былі няпростым часам станаўлення і развіцця.
Цяпер Сенненская раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” аб’ядноўвае ў сваіх радах 33 пярвічныя арганізацыі — 440 членаў (у 2013 годзе было 8 “пярвічак”, 83 чалавекі), што складае 4,6% ад колькасці жыхароў, занятых у эканоміцы раёна (рэспубліканскі паказчык 3%). “Белая Русь” у раёне прадстаўлена практычна ва ўсіх галінах народна-гаспадарчага комплексу і сацыяльнай сферы. Найбольшая колькасць “пярвічак” створана ва ўстановах адукацыі (18), самыя шматлікія — ва Ульянавіцкай школе, аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзеле адукацыі, спорту і турызму.
Выступаючая падкрэсліла, што дзякуючы дапамозе намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной актывізавалася дзейнасць пярвічных арганізацый РУП ЖКГ, СУП “Саўгас імя Машэрава”, ДЛГУ “Багушэўскі лясгас”, створана “пярвічка” ў ААТ “Бяленева”.
“Прапагандзе ідэй грамадскага аб’яднання, пазнавальнасці арганізацыі ў раёне паслужыла прадастаўленая магчымасць мне, як старшыні, удзельнічаць ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным святкаванню 70-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выступленне з раённай трыбуны на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, выступленне на семінары ідэалагічных работнікаў ва УП “Дружбінец”, удзел у днях інфармавання насельніцтва”, — адзначыла Людміла Аніськовіч.
2+Раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” працуе ва ўзаемадзеянні з аддзеламі райвыканкама, раённымі саветамі жанчын і ветэранаў, РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённымі арганізацыямі ГА “БРСМ”, Беларускага фонду міру, Чырвонага Крыжа. Наглядным прыкладам гэтага стаў удзел у святкаванні Дня незалежнасці, Дня Перамогі, у правядзенні раённых “Дажынак”, у выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, у суботніках па добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў раёна, акцыях “Нашы дзеці”, “Збяры партфель першакласніку” і іншых. Члены арганізацыі прынялі таксама ўдзел у акцыях “Белая Русь” — за бяспеку дзяцей на дарогах”, “Белая Русь з любоўю да дзяцей”, “Партфель”, “Стоп-спайс”. Найбольш актыўна праявілі сябе “пярвічкі” УП ЖКГ, ІМПЗ, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне, багушэўскіх і сенненскіх школ, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дашкольных устаноў.
Цікавыя формы ўдзелу ў жыцці раёна знаходзіць пярвічная арганізацыя Сенненскага райвыканкама. Так, сумесна з “пярвічкай” саюза жанчын былі праведзены рэйды па наведванні сямей, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сямей непаўналетніх бацькоў з уручэннем камплектаў дзіцячага адзення, цацак, канцтавараў. Як адзначыла дакладчык, заслугоўвае ўвагі вопыт работы нядаўна створанай пярвічнай арганізацыі Студзёнкаўскай школы, члены якой выступаюць з выязнымі лекцыямі і канцэртамі ў населеных пунктах раёна.
Члены пярвічнай арганізацыі Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прынялі актыўны ўдзел у канцэрце “У імя жыцця на зямлі”, правялі гульнявую праграму для дзяцей “Вясёлы калейдаскоп”.
Без увагі прэзідыума раённай арганізацыі не застаюцца ў час свят выхаванцы ЦКРАіР, дзеці з прыёмных сем’яў і Сенненскай школы-інтэрната. На 70-годдзе ясляў-сада №1 г.Сянно яго выхаванцам быў падораны камплект мячоў. Увайшлі ў практыку работы прэзідыума раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” электронныя віншаванні са святамі членаў пярвічных арганізацый. Праведзена акцыя “Радыё ад “Белай Русі”. Усе “пярвічкі” ўздзельнічаюць у акцыях “Белая Русь” за здаровы лад жыцця”, прымаюць удзел у спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне.
За справаздачны перыяд сфарміраваны кампетэнтны, ініцыятыўны састаў старшынь пярвічных арганізацый і іх актыў, адзначыла Людміла Аніськовіч. Яна выказала асаблівую ўдзячнасць за плённую работу Вользе Бозыр, Таццяне Звярынскай, Святлане Дарашэнка, Таццяне Красноўскай, Жанне Гаравой, Вользе Камандышка, Таццяне Подраз, Марыне Чаранкевіч.
У студзені на базе ДУА “Сенненская сярэдняя школа №1” адбыўся семінар старшынь пярвічных арганізацый ГА “Белая Русь”. Мэтай семінару было павышэнне кіраўніцкай культуры лідараў “пярвічак”, абмен перадавым вопытам работы. Старшыні атрымалі метадычныя рэкамендацыі па справаводстве, планаванні работы. Быў абмеркаваны ўдзел структур “Белай Русі” ў важнейшым этапе жыцця нашай дзяржавы — выбарчай кампаніі 2015 года па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зазначыла старшыня раённай арганізацыі.
3+Прэзідыум арганізацыі распрацаваў палажэнне аб правядзенні агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы сярод пярвічных арганізацый Сенненскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у 2015 годзе. Мэты гэтага мерапрыемства: удасканальванне дзейнасці і якаснага выканання планаў работы за год па рэалізацыі Праграмы ГА “Белая Русь”; арганізацыя і правядзенне кампаній, накіраваных на падтрыманне актуальных пазітыўных ініцыятыў; развіццё сацыяльнай актыўнасці грамадзян, накіраванай на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі; абагульненне і распаўсюджванне вопыту работы пярвічных арганізацый ГА “Белая Русь”, падкрэсліла Людміла Аніськовіч.
У студзені бягучага года вырашана пытанне аб арэндзе памяшкання ў цэнтры горада па вуліцы Заслонава для размяшчэння грамадскай прыёмнай “Белай Русі”. Да пачатку лютага плануецца правесці ў памяшканні касметычны рамонт, абсталяваць яго мэбляй, тэлефонам, аргтэхнікай і пачаць работу грамадскай прыёмнай у поўную сілу, у тым ліку і ў рэжыме выбарчага штаба, паведаміла прысутным выступаючая.
2015 год аб’яўлены Годам моладзі, таму неабходна будзе лічыць прыярытэтнай задачай дзейнасці падтрымку моладзі, паставіўшы ў цэнтр увагі патрыятычнае выхаванне, фарміраванне прававой і палітычнай культуры, актыўнай жыццёвай пазіцыі юнакоў і дзяўчат, зазначыла Людміла Пятроўна.
Сумесна з грамадскім аб’яднаннем “БРСМ” члены раённай арганізацыі “Белай Русі” будуць прымаць удзел ва ўрачыстым уручэнні пашпартаў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь, у акцыі “Зрабі свой выбар”, прымеркаванай да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выяўляць і падтрымліваць актывістаў маладзёжнага руху.
“Галоўнае для нас — быць барометрам грамадскай думкі, індыкатарам сацыяльных праблем на месцах, пляцоўкай для адкрытага дыялогу грамадзян з уладай”, — сказала Людміла Аніськовіч у заключэнне.
Прайшло абмеркаванне справаздачнага даклада. Дэлегаты канферэнцыі заслухалі справаздачу кантрольна-рэвізійнай камісіі.
Дэлегаты канферэнцыі прызналі дзейнасць савета раённай арганізацыі “Белай Русі” здавальняючай. Адбыліся выбары новага састава савета і кантрольна-рэвізійнай камісіі. У ходзе работы канферэнцыі члены савета абралі старшыню. Давер зноў быў аказаны Людміле Аніськовіч.
У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, якая адзначыла вялікі асабісты ўклад у станаўленне і развіццё раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” яе старшыні, якая здолела актывізаваць дзейнасць пярвічных арганізацый і работу па павелічэнні іх колькасці.
Высокую ацэнку арганізацыі мерапрыемства і рабоце Сенненскай раённай арганізацыі даў намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Сяргей Пігараў, які таксама прымаў удзел у рабоце канферэнцыі. У заканчэнні мерапрыемства Сяргей Юр’евіч уручыў мнагадзетным маці, якія былі сярод дэлегатаў, падарункі.
Таццяна Буракова.
На здымках: у час работы канферэнцыі.
Фота аўтара.