Якасць збору выйшла на новую ступень
Яшчэ адзін смеццявоз набыло Сенненскае РУП ЖКГ. Машына будзе задзейнічана толькі на раздзельным зборы бытавых адыходаў, што, безумоўна, павысіць якасць гэтай работы.
Для адначасовага збору і пластыку, і паперы аўтамабіль, на жаль, не прыстасаваны. Таму за адзін рэйс на ім можна вывезці толькі нейкі адзін від другаснай сыравіны. Стары ж смеццявоз будзе займацца зборам астатніх бытавых адыходаў.
Таццяна ВІКТАРАВА.