В ОАО «Пурплево» ввели в эксплуатацию ряд производственных объектов
Сёлетні сельскагаспадарчы год для ААТ «Пурплева» ў вытворчым плане не назавеш удалым. І ўсё ж Валянціна Лыскоўская, якая выконвае абавязкі дырэктара сельгасарганізацыі, ды і астатнія члены калектыву Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці сустракаюць з добрым настроем. За некалькі апошніх месяцаў у акцыянерным таварыстве здадзены ў экплуатацыю шэраг вытворчых аб’ектаў.
У Алексінічах на тэрыторыі былога машынна-трактарнага двара паставілі быкоў. Жывёла заключнага перыяду ўтрымання будзе тут знаходзіцца і зімой. У падобных умовах жывёлу трымаюць, напрыклад, у перадавых гаспадарках Пастаўскага раёна.
Новыя рабочыя месцы з’явяцца і ў вёсцы леснікова.
На цэнтральнай сядзібе ААТ «Пурплева» завершана будаўніцтва новага памяшкання. Арачнік узведзены ў рамках праграмы мадэрнізацыі жывёлагадоўчай галіны. На глыбокай падсцілцы тут будуць утрымлівацца цялушкі перадзлучнога ўзросту.
— Як і ў Леснікове, уся работа (раздача кармоў, выдаленне гною) будзе выконвацца з дапамогай тэхнікі, — апавядае Валянціна Лыскоўская.
Валянціна Васільеўна не хавае, усе гэтыя вытворчыя аб’екты ў гаспадарцы з’явіліся дзякуючы падтрымцы старшыні райвыканкама Васіля Чарадніка.
— Справа за малым, — усміхаецца мая субяседніца. — Атрымаць прадукцыю, якая б дазволіла кампенсаваць затраты, панесеныя арганізацыяй.
Зрэшты, дывідэнды ААТ «Пурплева» атрымлівае нават зараз.
Аляксандр ЛАЗЮК.
На здымку: у такіх умовах у новым арачніку ўтрымліваецца маладняк буйной рагатай жывёлы.
.