На возеры Сенненскае супрацоўнікі паста АСВОДа выратавалі чалавека…

P1210910Жанчына заплыла за буі і на папярэджанне аб небяспецы матросаў-выратавальнікаў Арцёма Міхалёнка і Паўла Гарнака, вучняў СШ № 2 г.Сянно, якія праплывалі на катамаране, не адрэагавала. Старшыня раённай арганізацыі  АСВОДа Уладзімір Станкевіч і інструктар-метадыст Сяргей Папкоў звярнулі ўвагу на неадэкватныя паводзіны жанчыны на вадзе, падплылі да яе на выратавальным судне і даставілі на пляж. Як аказалася, грамадзянка знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Не паспелі спецыялісты АСВОДа выклікаць міліцыю, як асоба кінулася і нырнула ў ваду зноў. Давялося ратаваць жанчыну ў другі раз. У выніку на 36-гадовую жыхарку г.Сянно супрацоўнікамі Сенненскага РАУС быў складзены адміністрацыйны пратакол за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.

 Ірына ГАРБАЧОВА.