Дзе сенненцы часцей за ўсё расплачваюцца карткай?

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» вырашыла, што долю безнаяўных разлікаў можна павялічыць з дапамогай спаборніцтва і правяло яго ў перыяд з 1 мая па 1 жніўня.

 У Сенненскім раёне  ЦБП №218 філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення да яго прыцягнула  гандлёвыя і сервісныя пункты абслугоўвання райспажыўтаварыства, прамтавараў, віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, АТП №20, РУП «Віцебскаблнафтапрадукты«.

 Вынікі  абнадзейваюць. Агульная сума безнаяўных разлікаў па пунктах гандлю і сервісу павялічылася, у параўнанні з красавіком, на 189 млн рублёў, ці на 2,25%. А самы высокі рост адбыўся ў магазіне №55 «Будаўнік» — амаль на 6%. За што калектыву ўручаны каштоўны прыз — электрачайнік і чайны сервіз.

 На здымку: падарунак уручае намеснік дырэктара ЦБП №218 Злата Шацько.