Спартыўнае дзяцінства — здаровая будучыня

Спаборніцтвы па летніх шматбор’ях «Абаронца Айчыны» і «Здароўе» нядаўна прайшлі на стадыёне Сенненскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ раёна, мераліся сілай, вынослівасцю, спрытам. У шматбор’і «Здароўе» юныя спартсмены стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі (вучні 9-11 класаў), спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, на колькасць згібання і разгібання рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі), падцягванні на высокай перакладзіне (хлопчыкі), па бегу на 30, 1000, 1500, 2000, 3000 метраў.

Стараліся ўсе ўдзельнікі шматбор’я, аднак пераможцамі ў розных узроставых групах сталі: Ілья Грабнёў (СШ №2 г.Сянно, 5 клас), Фёдар Лысенка (Багушэўская СШ №2, 6 клас), Станіслаў Цюльпа (Яноўская ДССШ, 7 клас), Максім Ладзіс (Машчо­нская ДССШ, 8 клас), Мікіта Аксёнаў (СШ №2 г.Сянно, 9 клас), Аляксандр Прусаў (Машчонская ДССШ, 10 клас), Павел Распорскі (Машчонская ДССШ, 11 клас).

Сярод дзяўчынак лепшыя вынікі паказалі: Анастасія Бяляева (Беліцкая ДССШ, 5 клас), Аліна Булыня (СШ №2 г.Сянно, 6 клас), Яніна Тарасевіч (СШ №1 г.Сянно, 7 клас), Кацярына Лазарчык (СШ №1 г.Сянно, 8 клас), Таццяна Духовіч (Машчонская ДССШ, 9 клас), Ірына Мядзведзева (Машчонская ДССШ, 10 клас), Ганна Аднарогая (СШ №1 г.Сянно, 11 клас).

У хуткім часе пераможцы будуць прадстаўляць наш раён на  абласных этапах спаборніцтва.

Летняе шматбор’е прыкладнога фізкультурна-спартыўнага комплексу «Абаронца Айчыны» накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця ў юнакоў дапрызыўнага ўзросту, падрыхтоўку іх да службы ў войску. Хлопцы дзвюх узроставых груп (15-16 і 17-18 гадоў) на раённых змаганнях адстойвалі гонар сваіх школ. Будучыя абаронцы стралялі  з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягваліся на высокай перакладзіне, спаборнічалі ў бегу на 100 і 3000 метраў, кідалі гранату. Кожны прадстаўнік каманды павінен быў удзельнічаць  ва ўсіх відах шматбор’я.

У агульным заліку найбольшую колькасць балаў (254) набрала каманда Машчонскай ДССШ, якая заняла першае месца. Сенненская школа-інтэрнат — на другім радку турнірнай табліцы. Трэцяе месца — у Беліцкай ДССШ.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Фота аўтара.