Час “каралевы палёў”
На палях ААТ «Ульянавічы» ў гэтыя дні сеюць кукурузу. Сёлета пад яе адведзена 420 га. Тэмп пасяўных работ складае 35-40 гектараў у дзень. На сённяшні дзень засеяна 60 % ад запланаванага.
Аляксандра Дзедушку (на здымку) — аднаго з лепшых механізатараў гаспадаркі — мы засталі якраз у полі. На момант нашага дзённага візіту мужчына на трактары Беларус-3032, агрэгатаваным АПП-6, засеяў каля 20 га. Дзякуючы сваёй руплівасці і стараннасці, Аляксандр Мікалаевіч з’яўляецца адным з лідараў пасяўной кампаніі ў акцыянерным таварыстве. Па словах галоўнага агранома ААТ «Ульянавічы» Уладзіміра Мезаўцова, яму падуладная любая сельскагаспадарчая тэхніка. Да кукурузы Аляксандр Дзедушка рупіўся на апрацоўцы глебы, а ў гарачы час жніва ён абавязкова сядзе за штурвал зернеўборачнага камбайна.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Фота аўтара.