“Белсельэнерга” ў Сянне

Рэспубліканскае вытворчае прадпрыемства «Белсельэнерга» адкрыла ў райцэнтры свой цэх. Пакуль што  ў якасці паштовага адрасу выкарыстоўваецца будынак па вуліцы Чырвонаармейская, што належыць раённаму вузлу электрасувязі.

 Залічаны ў штат першыя высокакваліфікаваныя спецыяліс­ты, якія гатовы выконваць электрамантажныя работы на прадпрыемствах незалежна ад сферы іх дзейнасці і формы ўласнасці. Акрамя гэтага яны маюць магчымасць весці на аб’ектах электрафізічныя вымярэнні, будуць займацца пастаўкай электраабсталявання, расходных матэрыялаў. А значыць, штат работнікаў будзе пашырацца, што павінна  зацікавіць  кваліфікаваных электрыкаў.