Знаёміцца з чароўным светам гукаў і музычных інструментаў ім дапамагалі вядучыя — педагог Ларыса Кучынская і навучэнцы школы Кацярына і Марыя Мефадзіенкі, Марыя Кузьмініч. Дзяўчынкі паўсталі ў вобразах казачных персанажаў — вясёлых жабак і дзяўчынкі Алёнкі.
Цымбалы, раяль, баян, акардэон, скрыпка, балалайка, домра… Ігру на гэтых і іншых інструментах дэманстравалі перад маленькімі слухачамі юныя музыканты. Для многіх з іх у свой час захапленне музыкай пачалося менавіта з такіх вось азнаямленчых канцэртаў. Іх, дарэчы, на Тыдні музыкі прайшло нямала. Навучэнцы і выкладчыкі ДШМ выступілі перад выхаванцамі дзіцячых садоў, вучнямі школ райцэнтра.
Тыдзень музыкі — гэта добрая магчымасць не толькі культурна абагаціць вольны час падрастаючага пакалення, але і папоўніць вучнёўскі склад школы мастацтваў. Ва ўстанове культуры спадзяюцца, што многія з тых, хто папрысутнічаў на канцэртах у рамках Тыдня музыкі, вернуцца сюды ўжо ў якасці навучэнцаў.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…
Посвятить себя культуре и знаниям — по-другому и не скажешь о профессиональном пути Нины Григорьевны…
Уважаемые работники и ветераны библиотечной системы Сенненского района! Примите самые теплые поздравления с наступающим профессиональным…
В школах Беларуси горячее питание организовано для более чем 1 млн учащихся. Об этом БЕЛТА…
Добавьте смысл в свою жизнь, а не гонитесь за лайками и подписчиками. Эти слова невольно…
Стало это возможным благодаря участию методиста Туристического информационного центра «Сенно» Олеси Прокопович в составе делегации…