Цырымонія адкрыцця турніру адбылася там жа. Спартсменаў, групы падтрымкі каманд вітала Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама. Яна нагадала пра дасягненні сенненскага спорту, пра поспехі ў развіцці масавай фізічнай культуры. І не толькі ў райцэнтры і Багушэўску, дзе створаны больш спрыяльныя для гэтага ўмовы. На сёлетнім чэмпіянаце на пляцоўку выйдуць валейбольныя каманды з Белай Ліпы, аграгарадка, які па пастаноўцы спартыўна-масавай работы з насельніцтвам у аглядзе-конкурсе па выніках 2015 года заняў у Беларусі 3 месца, і Какоўчынскага сельсавета, які фактычна прадстаўлены аматарамі валейбола з Літусава.
Дзвюма камандамі ў чэмпіянаце раёна прадстаўлена міліцыя: РАУС і аддзяленне Дэпартамента аховы. Традыцыйна валейбол у пашане ў газавікоў, камунальнікаў. Гонар райвыканкама абараняюць прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму.
У першы гульнявы дзень спаборніцтваў прайшло дзве сустрэчы. З аднолькавым лікам 2:0 каманда Белай Ліпы перамагла валейбалістаў аддзела адукацыі, а камунальнікі міліцыянераў РАУС. Наступныя дзве гульні, якія праходзілі 25 студзеня, закончыліся так: Белая Ліпа пераіграла раён газазабеспячэння з лікам 2:0, Дэпартамент аховы перамог з лікам 2:0 валейбалістаў аддзела адукацыі, спорта і турызму.
Аляксандр ІЎЕЎ.
Фота аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…
Посвятить себя культуре и знаниям — по-другому и не скажешь о профессиональном пути Нины Григорьевны…
Уважаемые работники и ветераны библиотечной системы Сенненского района! Примите самые теплые поздравления с наступающим профессиональным…
В школах Беларуси горячее питание организовано для более чем 1 млн учащихся. Об этом БЕЛТА…
Добавьте смысл в свою жизнь, а не гонитесь за лайками и подписчиками. Эти слова невольно…