На свінакомплексе СУП “Саўгас імя Машэрава” ўстаноўлены санпрапускнікі, відэаназіранне. Комплекс агароджаны. Робіцца ўсё неабходнае, каб звесці да мінімуму рызыку пранікнення інфекцыі. Што датычыцца персаналу ферм, то ім катэгарычна забаронена утрымліваць свіней у хатняй гаспадарцы. Ветэрынарам, якія абслугоўваюць такія фермы, забаронена аказваць прафесійныя паслугі насельніцтву.
Адказнымі асобамі два разы на год праводзяцца праверкі прыватных падворкаў жыхароў населеных пунктаў Машканы, Масоры, Ярошкі, Обаль, Задарожжа, размешчаных у пяцікіламетровай зоне ад свінагадоўчага комплексу. Пакуль парушэнняў выяўлена не было.
Большасць жыхароў раёна аб захворванні чулі нямала – у папярэднія гады многія з іх у сувязі з АЧС не мелі магчымасці ўтрымліваць гэтых жывёл у прыватных гаспадарках. Алена Мялешка яшчэ раз нагадала аб мерах перасцярогі для тых гаспадароў, якія трымаюць свіней: не пускаць старонніх у свае гаспадарчыя пабудовы, трымаць жывёлу толькі ў памяшканнях, пазбавіцца ад грызуноў, якія таксама могуць быць пераносчыкамі інфекцыі, ні ў якім разе не набываць камбікорм у заезджых гандляроў. Па ўсіх пытаннях лепш за ўсё раіцца са спецыялістамі.
Прафілактычныя меры абавязковыя для выканання і на аб’ектах грамадскага харчавання, гандлю, дзе паўсядзённай нормай павінна стаць выкарыстанне перад уваходам спецыяльных дэздыванкоў, выкананне санітарных правіл.
За парушэнне ветэрынарных правіл утрымання, забою, перамяшчэння жывёл пры ўзнікненні і распаўсюджванні заразных хвароб (у тым ліку АЧС) прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
В Беларуси за январь-сентябрь отремонтировано около 11,6 млн кв.м улично-дорожной сети - 98% от годового…
Совет Министров 21 октября принял постановление №531 "О получении информации о землепользователях", сообщает БЕЛТА со…
Ежегодно, в последнее воскресенье октября в Беларуси отмечается День автомобилиста и дорожника. В канун профессионального…
Сегодня агрогородок Яново принимает районный фестиваль ярмарку тружеников села «Дожинки-2026». Агрогородок словно ожил, превратившись в…
Продолжило праздник мероприятие «Земля теплом труда согрета». С приветственным словам к присутствующим обратился председатель районного…
Труженики КСУП «совхоз имени Машерова» убирают кукурузу на зерно. По словам и.о. главного агронома совхоза…